АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларусь не атрымае апошні транш крэдыту ЕФСР

Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця закрыў праграму з Беларуссю. Такім чынам, атрымаць сёмы транш крэдыту наша краіна не зможа, перадае "Белсат".


Як распавёў БелаПАН суразмоўца ў фінансавых колах, тэрміны даступнасці крэдыту мінулі. Перамовы аб новым крэдыце таксама не вядуцца.



Паводле крыніцы, Расея, якая з’яўляецца галоўным донарам Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, звязвае абмеркаванне фінансавых пытанняў з праграмай паглыблення інтэграцыі паміж краінамі.

У траўні міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заяўляў, што ўмовы праграмы з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) цалкам выкананыя. Ён сказаў, што ў бюджэце Беларусі сёлета запланавана прыцягненне апошняга, сёмага траншу ў памеры $ 200 млн паводле праграмы з ЕФСР і яшчэ каля $ 600 млн ад урада РФ.



Але на днях стала вядома, што Беларусь не атрымае і крэдыт у $ 600 млн.

МГ belsat.eu

09:30 28/10/2019


Загрузка...
Загрузка...