АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Былы маркетолаг завода "Эмальпосуда": "C намі паступілі жудасна"

Слуцк - горад закінутых заводаў. У 21-м стагоддзі ў Слуцку зачыніліся 7 буйных прадпрыемстваў, засталося - 12.

Былы маркетолаг завода "Эмальпосуда": "C намі паступілі жудасна"
Зараз 5 заводаў - амаль закінутыя, толькі невялікую частку іх плошчаў арандуе малы бізнес. У праекце «Горад закінутых заводаў» «Кур'ер» распавядае пра іх лёс.

Людміла Пачына прыйшла на завод адразу пасля школы ў 1973-м годзе. Некалькі гадоў працавала кантралёрам ў аддзеле тэхнічнага кантролю (АТК). Завочна Людміла вучылася. Пасля заканчэння вучобы яна стала намеснікам начальніка АТК. У 2004 годзе перайшла ў камерцыйны аддзел і стала спецыялістам па маркетынгу: афармляла дакументы, дамаўлялася з кліентамі. Пайшла на пенсію, калі завода не стала. Пасля гэтага яшчэ 2 гады ёй тэлефанавалі кліенты, якія разлічвалі купіць прадукцыю "эмальпосуду".
Працяг чытайце далей.
21:39 25/10/2019


Загрузка...
Загрузка...