АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Румас едзе ў Маскву

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас едзе ў Маскву на сустрэчу з расійскім прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым, інфармуе ТАСС са спасылкай на прэс-службу беларускага Саўміна.

Рабочы візіт адбудзецца 22 кастрычніка. Румас не толькі паразмаўляе з Мядзведзевым, але і прыме ўдзел у міжнародным форуме ў Сколкава.

Пра тое, якія тэмы збіраюцца абмеркаваць прэм'еры, не паведамляецца.

Днямі першы віцэ-прэм’ер Расіі Антон Сілуанаў заявіў, што Расія пакуль не прыняла рашэнне аб выдзяленні Беларусі новага крэдыту (600 млн долараў). Беларусь яго прасіла на рэфінансаванне ранейшых пазыкаў яшчэ ў канцы зімы.

12:48 21/10/2019


Загрузка...
Загрузка...