АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Расія пакуль не прыняла рашэнне па новым крэдыце для Беларусі

Расія пакуль не прыняла рашэнне аб выдзяленні Беларусі новага крэдыту на 600 мільёнаў долараў. Пра гэта сёння заявіў журналістам першы віцэ-прэм’ер Расіі Антон Сілуанаў, перадае ТАСС.

Паводле чыноўніка, рашэння пра крэдыце можа і не быць і пакуль стаіць задача адпрацаваць дэтальныя планы ў рамках зацверджанай “дарожнай карты”.

Сёлета ў лютым Беларусь звярнулася да Расіі з просьбай выдзеліць крэдыт на рэфінансаванне ранейшых пазыкаў. Летам Мінфін заявіў, што Крэмль увязвае выдзелянне крэдыту з інтэграцыйнымі працэсамі, але Мінск ужо знайшоў іншыя крыніцы на выпадак нявыдачы сродкаў расійскім бокам.

14:45 19/10/2019


Загрузка...
Загрузка...