АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Помнік архітэктуры на пр. Незалежнасці выставяць на таргі

Помнік архітэктуры эпохі канструктывізму на праспекце Незалежнасці, 79, выстаўляецца на аўкцыён 20 лістапада, паведамляюць Мінск-навіны.



Аб'ект будзе прадавацца па рынкавым кошце, з заключэннем дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання нерухомай маёмасці. Таргі пачнуцца з 6 млн 975 тысяч 687 рублёў 16 капеек

Будынак доўгі час не выкарыстоўваўся, яго плошча — 3 558,6 кв. м, плошча зямельнага ўчастка - 0,1711 га. Функцыянальнае прызначэнне аб'екта вызначана як адміністрацыйна-дзелавое. У «Мінскгармаёмасці» спадзяюцца, што знойдуцца прадстаўнікі бізнесу, якія ўнясуць свой уклад у аднаўленне гістарычнай спадчыны сталіцы.
Будынак быў узведзены ў 1930-1935 гг. у стылі канструктывізм. Пасля вайны аднавіў сваю дзейнасць як друкарня імя Сталіна. У 1963-1978 гг., быў рэканструяваны — у прыватнасці, тады быў надбудаваны чацвёрты паверх.


16:11 09/10/2019


Загрузка...
Загрузка...