АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Усім па $ 500? Беларусы зарабляюць удвая менш, чым сцвярджае Белстат

Афіцыйны сярэдні заробак у краіне - 1129 рублёў, і пастаянна расце. Але на самай справе большасць беларусаў зарабляе менш 600 рублёў. Такая вось статыстыка.

Усім па $ 500? Беларусы зарабляюць удвая менш, чым сцвярджае Белстат
1 из 4
Номинальная начисленная среднемесячная заработная плата в 2016-2019 годах
Дзяржаўную статыстыку аналізуе эксперт праграмы «Асабісты капітал» на тэлеканале Белсат Міхал Залескі.

Такім чынам, афіцыйны сярэдні заробак у краіне - 1129 рублёў. Пры тым большасць беларусаў зарабляе 559 рублёў - гэта падлічаны дзяржавай мадальны заробак. Які лічбе давяраць?

Першы раз у жыцці мне налічылі заработную плату за месяц у ліпені 1969 года. Сума па квітанцыі была 130 савецкіх рублёў, але на рукі выдалі менш. Шчыра кажучы, ніякіх асаблівых змяненняў у якасці маім жыцці з тых часоў не адбылося, нягледзячы на, бывала, радыкальныя змены сумы ў квітанцыях. Рост жа статыстычнай, так званай рэальнай зарплаты варта абмеркаваць.

Ужо некалькі год мы маем новыя прыгожыя грошы: іх налічваюць, іх і выдаюць кожнаму нанятаму паводле ягоных заслуг перад наймальнікам. І выдаюць, як сведчаць афіцыйныя лічбы, усё болей.

Гэта, падкрэсліваю, сярэдняя налічаная заработная плата, то бок пры нармальным статыстычным размеркаванні, яе павінны мець працэнтаў 60 занятых.
Але ў жыцці ўсё выглядае інакш. Сапраўды, вялікія заробкі маюць мала людзей, але яны атрымліваюць значна больш за сярэдняю велічыню, тое ж і з зусім малымі заробкамі.

Мадальная зарплата ў Беларусі


Асноўная маса атрымлівае заробкі ў пэўным, добра ўсім знаёмым дыяпазоне. Іх памер, мадальнаю зарплату, статыстыкі лічаць два разы на год. Вось апошнія разлікі.

У гэтых лічбах таксама ёсць пэўная статыстычная хітрасць, каторая разбіваецца аб просты штодзённы факт: дзве траціны занятых сярэдняга заробку не атрымліваюць, а палова з іх не атрымлівае і мадальнага.

А што ж тым часам адбываецца з рэальнаю зарплатай? Так статыстыкі называюць вынік дзялення індэксу намінальнай зарплаты на індэкс спажывецкіх цэн.

Па-простаму кажучы, на малюнку мы назіраем афіцыйныя змяненні пакупніцкай здольнасці сярэдняй заработнай платы.

Але ж ні для каго не сакрэт, што бедныя набываюць не тое, што багатыя, а рост цэн на тавары для бедных адносна зарплаты для бедных ніхто акрамя бедных не ўлічвае. Таму малюнак я б назваў аптымістычным.
Было б памылковым на падставе агучанага і ўбачанага сцвярджаць, што жыццё ў нашай краіне нібыта замерла.

Добрыя заробкі добрых людзей

Людзі жывуць, наймаюцца на работу, зарабляюць, і некаторыя – зусім някепска. Вось колькасць тых некаторых і іхныя зарплаты. Такім чынам, прыкладна сорак тысяч семʼяў у нашай краіне жыве досыць прыстойна па сярэднееўрапейскіх мерках, а пару тысяч, дык і па заходнееўрапейскіх.
Праблемы дзве: агульная – чаму іх так мала; і прыватная – а як да іх ліку далучыцца. Мала таму, што мала ствараецца добрых працоўных месцаў. А каб далучыцца – трэба нешта рабіць навучыцца. Поспехаў.

Міхал Залескі, belsat.eu


13:22 08/10/2019


Загрузка...
Загрузка...