АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Абы ўзялі? Мінскі мясакамбінат адгружаў прадукцыю за мяжу пад сумленнае слова

Пракуратура Мінскага раёна праверыла гандаль ААТ «Мінскі мясокоминат» з замежнымі партнёрамі і знайшла грубыя парушэнні, паведамляе прэс-служба ведамства.

Прадукцыя пастаўлялася без перадаплаты насуперак дагаворах, у выніку прадпрыемства недалічылася 11 млн расійскіх рублёў (каля 170 тысяч даляраў).

Большая частка гэтых даўгоў ўтварылася ў выніку няўдалага гандлю з Казахстанам. У студзені 2018 года ММК заключыў дамову з адным з тамтэйшых прадпрыемстваў на продаж ім мясных, каўбасных вырабаў і паўфабрыкатаў.

Па дамове пастаўка павінна была праводзіцца толькі пасля поўнай папярэдняй аплаты. Аднак на практыцы ММК некалькі разоў дасылаў у Казахстан прадукцыю без перадаплаты наогул, а таксама падаваў адтэрміноўку плацяжоў, хоць у контрагента на той момант ужо назапасілася запазычанасць.

У выніку казахстанскае прадпрыемства так і не выплаціла беларускаму больш за 10 млн расійскіх рублёў.
У снежні таго ж года ММК заключыў дамову на пастаўку прадукцыі расійскаму прадпрыемству. Вось толькі тавар расейцам адгрузілі яшчэ за дзень да заключэння здзелкі, хоць дагавор прадугледжваў поўную перадаплату. Таму да дамовы адразу ж падпісалі спецыфікацыю аб прадастаўленні расійскаму прадпрыемству адтэрміноўкі аплаты на 75 дзён.
У выніку тавар так і не быў аплочаны цалкам - расіяне засталіся павінны менскаму прадпрыемству больш за 1 млн рас. рублёў.

Па выніках праверкі на ММК чатыры службовыя асобы былі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Былі прыняты меры па скарачэнні сумы дэбіторскай запазычанасці, і расіяне расплаціліся цалкам, а партнёры з Казахстана вярнулі 400 тыс. рас. рублёў.

Каб спагнаць астатнюю суму, пракуратура ў інтарэсах ААТ «Мінскі мясакамбінат» звярнулася ў эканамічны суд.

14:43 02/10/2019


Загрузка...
Загрузка...