АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Брагінскім раёне плануюць будаваць порт для выхаду да Чорнага мора

У Брагінскім раёне да 2025 года плануюць пабудаваць порт з перспектывай выхаду да Чорнага мора. Інвестыцыйны дагавор на 64 мільёны долараў з турэцкім бізнесменам падпісалі ў верасні, піша Еўрарадыё са спасылкай на БТ.

Пад будаўніцтва порта на Дняпры, інфраструктуры, у тым ліку міжнароднага лагістычнага цэнтра, выдзелена каля 360 гектараў зямлі паблізу вёсак Ніжнія і Верхнія Жары.

«Калі порт пабудуюць, то ён дасць прыблізна тысячу рабочых месцаў. Дасць штуршок для развіцця інфраструктуры: жыллё, абслугоўванне, крамы, будаўнічыя арганізацыі, перапрацоўчыя арганізацыі і рамонтныя майстэрні, гэта будзе затрымка для моладзі, якая цяпер едзе ў вялікія гарады», — лічыць намеснік старшыні Брагінскага райвыканкама Пётр Раманюк.

nn.by
14:25 01/10/2019


Загрузка...
Загрузка...