АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка прыгразіў Расіі загрузіць "Дружбу" нафтай з Польшчы

Падчас наведвання Брэста Аляксандр Лукашэнка закрануў і эканамічныя праблемы, паведамляе яго прэс-служба.


Лукашэнка прыгразіў Расіі загрузіць "Дружбу" нафтай з Польшчы
У прыватнасці, кіраўнік краіны прывёў у прыклад дзеянні Расіі па будаўніцтве Паўднёвага і Паўночнага патокаў для транспарціроўкі прыроднага газу.

«Ім надакучыла спрачацца з транзіцёрамі. Ён (прэзідэнт Расіі) з гонарам уклаў мільярды даляраў, пабудаваў гэтыя патокі. Я яму сказаў: мы так жа з гонарам (калі вы нас будзеце нахіляць і да рынкавай цаны на нафту падвялі, мытную пошліну замянілі падатковым манеўрам) возьмем з рынку і іншую нафту.
Але толькі ці трэба гэта Расіі, каб на іх рынак прыйшло 20-25 млн тон чужой нафты — амерыканскай, Саўдаўскай Аравіі, яшчэ чыйсьці… Азербайджанская нафта — праз Украіну ў нас на Мазыр прапрацаваны гэты маршрут», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Паўночны маршрут мы прапрацоўваем. Я прама сказаў расійскім уладам. І праз Польшчу, праз Прыбалтыку. Напрацоўкі ёсць. Але, калі мы праз Польшчу пачнем пастаўляць нафту, то мы забярэм дзве ніткі нафтаправода «Дружба», па якіх на экспарт ідзе расійская нафта. Гэта трэба расіянам? Не. Ну дык давайце дамаўляцца па-чалавечы і будзем рабіць, як лепш. Вось гэта мае патрабаванні, — сказаў Лукашэнка.

— і не трэба гэта славіць да нябёсаў і казаць, што Лукашэнка павярнуўся на Захад. Слухайце, вось як мінімум мяне асабіста на Захадзе ніхто не чакае. Я ў гэтым на 100% перакананы. Не патрэбны там Лукашэнка. Ён наогул і ў Расіі не вельмі патрэбны. Проста народы ў нас братэрскія. Таму даводзіцца лічыцца», — сказаў кіраўнік Беларусі.




16:30 06/09/2019


Загрузка...
Загрузка...