АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Брэсцкі аблвыканкам патрабуе ад кампаніі Лемяшэўскага, што пабудавала акумулятарны завод, вярнуць 5,7 мільёна рублёў

Пра гэта праціўнікам будаўніцтва акумулятарнага завода сказаў старшыня камітэта эканомікі Міхаіл Бацэнка, піша Радыё Свабода.

Пра тое, што брэсцкі аблвыканкам разарваў з кампаніяй «АйПауэр» дамову аб выдзяленні сродкаў інавацыйнага фонду Брэсцкага аблвыканкама, журналістам сказаў кіраўнік аблвыканкама Анатоль Ліс.

Пра гэта стала вядома два тыдні таму на спецыяльнай прэс-канферэнцыі. Грошы з бюджэта вобласці выдзяляліся на будаўніцтва акумулятарнага завода, бо ён быў прызнаны інавацыйным праектам. Паводле дамовы, заключанай паміж брэсцкім аблвыканкамам і «АйПауэр», да 1 жніўня 2019 года завод павінен быў быць уведзены ў эксплуатацыю. Часткова гэтую суму патрацілі на праектныя працы. Афіцыйна завод так і не запусцілі. 14 жніўня аблвыканкам накіраваў у «АйПауэр» ліст з патрабаваннем вярнуць грошы.
Яны не выканалі сваю частку дамовы, таму Рэспубліка Беларусь мае права ў аднабаковым парадку адмовіцца ад сваіх абавязанняў, — сказаў на сустрэчы з праціўнікамі будаўніцтва акумулятарнага завода кіраўнік камітэта эканомікі аблвыканкама Міхаіл Бацэнка. — Дамова скончылася 31 ліпеня, і яе ніхто працягваць не будзе».

Паводле словаў Міхаіла Бацэнкі, грошы кампаніі «АйПауэр» выдзяляліся не толькі з інавацыйнага фонду брэсцкага аблвыканкама, але і з Беларускага інавацыйнага фонду. З абласнога інавацыйнага фонду на акумулятарны завод пад Брэстам было выдзелена 5,7 млн рублёў. Гэтыя грошы брэсцкі аблвыканкам патрабуе цяпер вярнуць. Яшчэ 4,6 млн «АйПауэр» атрымаў з Беларускага інавацыйнага фонду. Пра прэтэнзіі па гэтай суме пакуль нічога невядома.

Па словах чыноўніка, вярнуць грошы ў бюджэт вобласці «АйПауэр» павінна да 14 верасня. Калі гэтага не адбудзецца, аблвыканкам звернецца ў суд. Да сумы 5,7 мільёна рублёў могуць дадацца сумы штрафу і пені, калі праваахоўныя органы знойдуць парушэнні фінансавага заканадаўства.

У размове са Свабодай Бацэнка пацвердзіў праўдзівасць агучанай актывістам інфармацыі. «Так, гэта праўда, — сказаў чыноўнік. — Мы патрабуем вярнуць суму памерам 5,7 мільёна рублёў».

У кампаніі «АйПауэр» сітуацыю пакуль не каментуюць. Сам Віктар Лемяшэўскі цяпер пад вартай у СІЗА КДБ у Мінску. Па словах старшыні Камітэта дзяржбясьпекі Валера Вакульчыка, разам зь ім затрыманыя два чыноўнікі Мінпрыроды.


16:11 04/09/2019


Загрузка...
Загрузка...