АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Менеджара "МАПІДа" асудзілі на шэсць гадоў калоніі за хабар

Суд Мінскага раёна вынес прысуд былому начальніку жыллёва-камунальнага ўпраўлення ААТ "МАПІД". Менеджара вінавацілі ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, перадае БЕЛТА.



Паведамляецца, што мужчына ў некалькі прыёмаў прыняў ад дырэктара ТДА "Атэкпрам" у якасці хабару матэрыяльныя каштоўнасці. Агульная сума іх склала больш за 39,6 тысячы рублёў.

Суд прызначыў яму 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мужчына на пяць гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, а таксама правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў.

На карысць дзяржавы з менеджара будзе спагнана больш за 36 тысяч рублёў.

Прысуд быў вынесены 26 жніўня. Ён не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў законным парадку.


12:16 02/09/2019


Загрузка...
Загрузка...