АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Аўстралійца засудзілі на $ 4 млрд. Кажуць, гэта ён стварыў біткоін

Суд абавязаў аўстралійскага вучонага Крэйга Райта выплаціць сям'і яго бізнес-партнёра нябожчыка Дэйва Клеймана 410 тысяч біткоінаў, ці амаль чатыры мільярды даляраў.

Мяркуюць, што дзесяць гадоў таму Райт стаў адным з «бацькоў» крыптавалюты. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

У цэнтры - Крэйг Райт, у шэрым пінжаку і з бардовым гальштукам. Крыніца: bloomberg.com

Клейман памёр у 2013 годзе. Яго ведалі як камп'ютэрнага крыміналіста і матэматыка. Суд прыйшоў да высновы, што пасля смерці мужчыны яго дзелавы напарнік Райт прысвоіў сабе біткоіны Дэйва на суму каля чатырох мільярдаў даляраў (на момант вынясення рашэння курс біткоіна складае 9 642 даляры).

Падчас суда Райт заявіў, што разам з Клейманом прыдумаў біткоін. Але потым пакінуў праект, таму што новую валюту аблюбавалі злачынцы - яна гарантавала бяспеку транзакцый. Суддзя ж у ходзе працэсу прызнаўся, што не можа даваць гэтаму сцвярджэнню ацэнку.

Адвакат Райта дадаў: сам па сабе судовы вердыкт і так пацвярджае той факт, што яго кліент стаяў ля вытокаў гэтай крыптавалюты. Інакш як у яго з'явілася такая колькасць біткоінаў.

Пра тое, хто аўтар біткоіна, да гэтага часу дакладна невядома. Яго распрацаваў нехта пад псеўданімам Сатошы Накамата. Многія ўжо звязалі яго асобу з Райтам, але выданне Wired выказала здагадку, што Крэйг, цалкам верагодна, - «бліскучы хлус».

11:59 02/09/2019


Загрузка...
Загрузка...