АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Аблвыканкам патрабуе вярнуць інвестыцыі, выдадзеныя на завод АКБ у Брэсце

Фірма "АйПаўэр", якая будуе акумулятарны завод пад Брэстам, павінна вярнуць дзяржаве ўкладзеныя інвестыцыйныя сродкі. Пра гэта старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс паведаміў на прэс-канферэнцыі 22 жніўня, піша "Віртуальны Брэст". 



Чыноўнік падкрэсліў, што пазіцыя ўлады застаецця нязменнай: з парушэннямі завод працаваць не будзе. Па яго словах, на мінулым тыдні сітуацыя з заводам АКБ у Брэсце абмяркоўвалася на нарадзе ў прэм'ер-міністра, а таксама ў Адміністрацыі прэзідэнта. 

Згодна з інвестыцыйнай дамовай, завод мусіў быць уведзены ў эксплуатацыю да 31 ліпеня 2019 года. Аднак прадпрыемства дагэтуль не прайшло экалагічную экспертызу і прыёмку ў Дзяржбуднаглядзе. Таму фірма "АйПаўэр" павінна вярнуць сродкі, выдадзеныя на рэалізацыю інвестыцыйнай дамовы. Адпаведнае патрабаванне аблвыканкам выставіў 14 жніўня. Грошы трэба вярнуць на працягу месяца. 

Анатоль Ліс запэўніў, што цяпер завод не працуе, таму шкоды ад яго няма. 

Разам з тым ён заявіў, што праціўнікі будаўніцтва завода стараюцца зарабіць на гэтым палітычны капітал, каб вылучыцца на парламенцкія або прэзідэнцкія выбары. 
08:55 23/08/2019


Загрузка...
Загрузка...