АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнку насцярожыла праца «Атланта», ён плануе наведаць прадпрыемства

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, наведваючы яго падшэфную гаспадарку «Шапчыцы-агра» ў Старадарожскім раёне, піша БелТА

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся працай завода, яго фінансавымі паказчыкамі, узроўнем заробку, аб'ёмамі вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Ён сказаў, што ў будучыні плануе пабываць на «Атланце» і падрабязней азнаёміцца з яго працай. «Паглядзім глыбей, што адбываецца. Я хачу паглядзець, што ў нас наогул з «белай» тэхнікай робіцца», - адзначыў ён. Па словах кіраўніка дзяржавы, у яго ёсць «ўнутраная насцярожанасць і боязь» за «Атлант».

Магчыма, прадпрыемству будзе аказана дзяржпадтрымка, каб падштурхнуць яго развіццё. Цяпер гэта пытанне пакуль толькі вывучаецца. «Але з гэтым мы на месцы разбяромся, на «Атланце», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

nn.by
13:14 16/08/2019


Загрузка...
Загрузка...