АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі будуць вырабляць актываваны вугаль з торфу

У Беларусі будуць вырабляць актываваны вугаль з торфу.

Як інфармуе"Народная газета", рэалізацыяй інавацыйнага праекта займаецца Нацыянальная акадэмія навук на базе Інстытута прыродакарыстання. На сённяшні дзень унутраны рынак нашай краіны мае патрэбу ў 600-700 тонах актываванага вугалю. Яго купляюць у замежжы па цане ад 2500 долараў за тону. Мяркуецца, што айчынны прадукт будзе значна таннейшы.

Навукоўцы кажуць, што адзін з асноўных відаў сыравіны, з якой атрымліваюць актывіваваны вугаль, гэта торф. За год яго здабываюць каля 2,5 млн тон. З яго паловы вырабляюць паліўныя брыкеты, астатняе выкарыстоўваюць у вытворчасці ўгнаенняў ці адпраўляюць на экспарт. Да інавацыйнага праекта Нацыянальную акадэмію навук падштурхнуў і той факт, што з беларускага торфу вырабляюць актывіваваны вугаль у Галандыі.

У бліжэйшыя два гады будзе адпрацоўвацца тэхналогія вытворчасці. Мяркуецца, што спачатку будзе выпускацца каля 100 тон прадукта штогод. Высвятляецца, што "дастстакова вялікую колькасць" актывіваванага вугалю будзе замаўляць Беларуская АЭС.

20:37 15/08/2019


Загрузка...
Загрузка...