АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

На Астравецкай АЭС у кастрычніку адпрацуюць аварыйныя планы

Практычная адпрацоўка аварыйных планаў Беларускай АЭС запланавана ў кастрычніку 2019 года, паведамляе БелТА.

Знешні план (ахоўныя мерапрыемствы пры радыяцыйнай аварыі на АЭС) зацверджаны ў сакавіку 2018 года, унутраны план (мерапрыемствы па абароне персаналу ў выпадку аварыі на АЭС) — у маі 2018-га. Па ініцыятыве Беларусі на завяршальным этапе распрацоўкі знешняга аварыйнага плана праект дакумента быў вывучаны экспертамі МАГАТЭ і атрымаў станоўчую адзнаку.

Сярод прыярытэтных задач сёння — завяршэнне працэсу ліцэнзавання эксплуатацыі энергаблока №1 Беларускай АЭС, завоз ядзернага паліва на пляцоўку атамнай станцыі, развіццё метадалогіі і практыкі нагляднай дзейнасці, у тым ліку падрыхтоўку да нагляду за уводам у эксплуатацыю і эксплуатацыяй АЭС, развіццё дзяржаўнай сістэмы па папярэджанні надзвычайных сітуацый з улікам будаўніцтва атамнай станцыі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце каля Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года, другі - у 2020-м.



09:55 12/08/2019


Загрузка...
Загрузка...