АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Тарыфы на паслугі ЖКГ сёлета павышацца не будуць

Пра гэта віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў заявіў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БелТА.

«У гэтым годзе тарыфы расці не будуць, застануцца ранейшымі», - адзначыў Уладзімір Кухараў.

Паводле яго слоў, у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы штогадовы рост тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі не павінен перавышаць $ 5 у эквіваленце. Сёлета ў якасці эксперыменту кошт паслуг павышаўся ў два этапы.

«Аналіз паказаў, што гэта быў ўдалы эксперымент. Прэтэнзій з боку насельніцтва сур'ёзных не было», — сказаў віцэ-прэм'ер.

пераклад nn.by
07:49 12/08/2019


Загрузка...
Загрузка...