АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка надаў кампаніі Алексіна статус спецімпарцёра тытунёвай сыравіны

Кампаніі «Інтэр Табакка» Аляксея Алексіна дазволеная рэалізацыя выключнага права дзяржавы на ажыцьцяўленьне імпарту тытунёвай сыравіны. Гэта вынікае з прэзыдэнцкага ўказа № 298 ад 7 жніўня 2019 году, піша радыё «Свабода».


Дакумэнт прыняты ў мэтах «стварэньня дадатковых умоваў для вытворчасьці тытунёвых вырабаў».

«Інтэр Табакка» — новае прадпрыемства па вытворчасьці тытунёвых вырабаў высокага спажывецкага ўзроўню, гаворыцца ў прафайле кампаніі. Год таму стала вядома, што «Інтэр Табакка» зоймецца выпускам цыгарэт у прамзоне Шабаны. Для гэтага зьмянілі межы Менску. Аб’ём інвэстыцый у праект ацэньваўся ў прыкладна 100 мільёнаў рублёў.

У сьнежні 2017 году Аляксандар Лукашэнка даручыў Алексіну стварыць «адзіную тавараправодную сетку» для тытунёвай прадукцыі на ўнутраным і замежным рынках.
Кіёскі «Табакерка» ўжо зьявіліся ў многіх гарадах Беларусі і выклікалі пратэсты людзей. Супраць «Табакерак» выказаліся і ў Палаце прадстаўнікоў, але мясцовыя ўлады адмаўляюцца прыбіраць кіёскі з вуліц. Менгарвыканкам забараніў ставіць «Табакеркі» ў цэнтры гораду, але ў астатніх месцах дазволіў, піша nn.by


08:56 09/08/2019


Загрузка...
Загрузка...