АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжаецца да 9,5% гадавых

З 14 жніўня ў Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання — з 10% да 9,5%.

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжаецца да 9,5% гадавых
 Такое рашэнне 7 жніўня прыняло праўленне Нацбанка. Стаўка па крэдыце авернайт зніжаецца з 11,5 да 10,75 адсотка гадавых, па дэпазіце авернайт — з 8,5 да 8,25 адсоткі гадавых. Сваё рашэнне Нацбанк патлумачыў запаволеннем у другім квартале бягучага года інтэнсіўнасці інфляцыйных працэсаў. Наступнае пасяджэнне праўлення Нацбанка, прысвечанае грашова-крэдытнай палітыцы, запланаванае на 6 лістапада.

Летась стаўка рэфінсавання зніжалася двойчы, апошні раз у чэрвені 2018-га (з 10,5 да 10%). У 2017-м стаўка зніжалася восем разоў, апошні раз — у кастрычніку.


14:58 07/08/2019


Загрузка...
Загрузка...