АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У «Мінсктрансе» хабарны скандал: у кабінеце знайшлі аблігацыі на $500 тысяч і $30 тысяч гатоўкай

Некалькі службовых асоб дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» падазраюцца ў атрыманні хабараў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Мінскай вобласці і Мінску.



У «Мінсктрансе» хабарны скандал: у кабінеце знайшлі аблігацыі на $500 тысяч і $30 тысяч гатоўкай
«Службовыя асобы былі ўзятыя з доказамі злачынства - пры атрыманні хабараў за лабіраванне інтарэсаў камерцыйных структур пры правядзенні закупак запчастак, гаруча-змазачных матэрыялаў. Прычым у кабінеце ў аднаго з іх выяўлены банкаўскія аблігацыі на суму $500 тыс. на прад'яўніка (абязлічаныя) і яшчэ $30 тыс. наяўнымі ў банкаўскіх упакоўках», - распавялі ў ДФР КДК па Мінскай вобласці і Мінску.

Ёсць інфармацыя, што гэта не першы факт атрымання службовымі асобамі «Мінсктрансу» грашовых сродкаў ад кіраўнікоў камерцыйных структур за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб пастаўках на адрас аўтобусных і тралейбусных паркаў сталіцы.

Распачатыя крымінальныя справы, колькасьць фігурантаў не разгалошваецца, пераклад НН.


13:03 07/08/2019


Загрузка...
Загрузка...