АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У карпарацыі з Мар'інай Горкі сярэдні заробак складаў амаль $26 тысяч

Гэта — Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя, якая займаецца вытворчасцю камбікармоў, амінакіслотаў, перадае "Еўрарадыё".

На сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці РБ змешчаны дакумент ("Інфармацыйны мемарандум") гэтага закрытага акцыянернага таварыства. У ім пазначана, што ў 2016 годзе ў карпарацыі (яна была сторана з удзелам дзяржавы менавіта ў тым годзе) сярэдні заробак складаў 12362 рублі, у 2017-м — 18884, у 2018-м — 52829 рублёў. І гэта пры тым, што летась па краіне сярэдні заробак не дацягнуў да 1000 рублёў.

Сайт naviny.by нагадвае, што дырэктарам карпарацыі з'яўляецца Данііл Урыцкі, у якім у Кыргызстане апазналі былога прэм'ера Даніяра Усенава, асуджанага на радзіме на пажыццёвае зняволенне. Сярод яго намеснікаў — Ігар Снапкоў, сын намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалая Снапкова, Надзея Каткавец, экс-намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, былая намесніца кіраўніка спраў прэзідэнта (яна любіла паразважаць пра моду ў “хаацічаскім” стылі). Высокія заробкі тлумачацца неабходнасцю прыцягваць спецыялістаў з замежжа.

21:57 16/07/2019


Загрузка...
Загрузка...