АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка дазволіў фінансаваць гарады-спадарожнікі з бюджэту Мінска

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у якім вызначаецца механізм накіравання грошай з бюджэту Мінска на развіццё гарадоў-спадарожнікаў. Пра гэта інфармуе TUT.by са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.


Яшчэ ўвесну Мінск і вобласць дамовіліся пра сумеснае фінансаванне развіцця Смалявічаў. Цяпер указам Лукашэнкі вызначаны механізм, як бюджэтныя сродкі сталіцы будуць накіроўвацца на будаўніцтва жылля, аб'ектаў сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў гарадах-спадарожніках. У гэты спіс уваходзяць Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Фаніпаль, Смалявічы і Рудзенск.

Да прыняцця ўказа мінскія ўлады не маглі накіроўваць грошы на развіццё спадарожнікаў, бо яны размешчаныя ў іншай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы — Мінскай вобласці.

Акрамя таго, указам прадугледжана, што распрацоўкай генеральных гарадоў-спадарожнікаў будзе займацца Мінаблвыканкам.


20:26 16/07/2019


Загрузка...
Загрузка...