АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Алігарх Гуцэрыеў паабяцаў Лукашэнку не канкураваць з Беларускай калійнай кампаніяй

Аляксандр Лукашэнка 9 ліпеня сустрэўся з расейскім алігархам Міхаілам Гуцэрыевым, абмеркаваў будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната і сумесную стратэгію на калійным рынку.

Алігарх Гуцэрыеў паабяцаў Лукашэнку не канкураваць з Беларускай калійнай кампаніяй
«Самае галоўнае, я хацеў бы сёння пачуць ад вас пра тое, як ідзе будаўніцтва асноўнага нашага праекту – камбіната па здабычы калійных соляў, угнаенняў, якія вы бачыце ўжо цяпер перспектывы па здабычы і рэалізацыі гэтай прадукцыі», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

«Нам вельмі важна, каб мы склеілі стасункі «Славкалія» з Беларускай калійнай кампаніяй і на рынак вы выходзілі ўзгоднена. Пасля таго, як мы ўвядзем Нежынскі камбінат, і пасля таго, як мы ўвядзем на Прыпяці (мы адкрылі ўжо прадпрыемства), мы зоймем практычна першае месца па здабычы калійных угнаенняў у свеце. То бок, у нас будзе магчымасць дыктаваць умовы рэалізацыі. Хацелася б ужо цяпер пачынаць у гэтым кірунку працаваць, як калісьці мы з вамі дамаўляліся. Мяне цікавіць гэта праект, як ён рэалізуецца », – адзначыў Лукашэнка.

Алігарх Гуцэрыеў паабяцаў Лукашэнку, што «Славкалій» будзе праводзіць узгодненую з Беларускай калійнай кампаніяй цэнавую палітыку.

«Цэнавая палітыка выхаду на вонкавы рынак будзе ўзгодненая, і не будзе ніякай канкурэнцыі. Толькі сіметрычна. У нас ёсць дамоўленасці, што, калі выйдзем на завяршэнне будаўніцтва (Нежынскага горна-абагачальнага камбіната), падпішам усе неабходныя дакументы. Цяпер ёсць рамачнае пагадненне, што мы ідзем ва ўнісон», – цытуе Гуцэрыева БелТА.

Паводле Гуцэрыева, будаўнічыя працы ідуць у штатным рэжыме. Аб’ём інвестыцыяў у камбінат сёлета складзе 400 млн еўра. «Праз 2,5 года, да 2023-га, скончым будаўніцтва камбіната і дамо першую прадукцыю», – запэўніў алігарх.






17:29 09/07/2019


Загрузка...
Загрузка...