АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Затрыманы дырэктар кампаніі, якая будуе акумулятарны завод пад Берасьцем

Паводле зьвестак крыніцаў парталу Tut.by, у ноч на 28 чэрвеня быў затрыманы дырэктар кампаніі «ПАК-кіраваньне» і чалец Савету па разьвіцьці прадпрымальніцтва Віктар Лемяшэўскі, а таксама «некаторыя ягоныя падначаленыя».

Затрыманы дырэктар кампаніі, якая будуе акумулятарны завод пад Берасьцем
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі адмовіўся камэнтаваць затрыманьне. Сам Лемяшэўскі недасяжны па тэлефоне, у мэсэнджэры апошні раз быў а 5-й раніцы. Намесьнік дырэктара групы кампаніяў 1AK-Group (якая будавала заводы) сказаў выданьню, што не валодае інфармацыяй.

З чым зьвязанае затрыманьне, калі яно сапраўды было, не ўдакладняецца. Але «ПАК-кіраваньне» найперш вядомае будаўніцтвам акумулятарнага заводу «АйПаўэр» пад Берасьцем.

Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс падпісаў распараджэньне аб прыпыненьні будаўніцтва заводу 14 чэрвеня. Будаўніцтва прыпынілі да ліквідацыі выяўленых парушэньняў. Мінпрыроды да таго адмовіла адказнай за будаўніцтва заводу кампаніі «АйПаўэр» у выдачы заключэньня аб адпаведнасьці завершанага будаўніцтва патрабаваньням экалягічнай бясьпекі.

14:39 28/06/2019


Загрузка...
Загрузка...