АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка надзяліў кампанію алігарха Алексіна правам мадэрнізаваць зброю

Аляксандр Лукашэнка 24 чэрвеня падпісаў Указ № 245 аб дзейнасці спартова-стралковага комплексу, што належыць СЗАТ «Энерго-Оил» алігарха Аляксею Алексіну. Кіраўнік Беларусі паставіў перад «Энерго-Оил» задачу развіваць «культуру абыходжання са зброяй».

Лукашэнка надзяліў кампанію алігарха Алексіна правам мадэрнізаваць зброю
Прэс-служба Лукашэнкі падкрэсліваюць, што ўказ абумоўлены ўнікальнасцю стралковага комплексу, «аналагаў якому ў Беларусі няма», перадае Белсат.

Указ Лукашэнкі адносіць да задачаў комплексу, у прыватнасці, навучанне стральбе, патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама «развіццё і падтрыманне ў грамадстве традыцыяў і культуры абыходжання са зброяй, навыкаў бяспечнага абыходжання з ёй».

«Для выканання названых задач СЗАТ «Энерго-Оил» надзяляецца правам займацца ваенна-гістарычнай і ваенна-пазнавальнай асветніцкай дзейнасцю, аказваць арганізацыям і фізічным асобам паслугі па фармаванню навыкаў абыходжання са зброяй, стральбе з баявой, службовай і цывільнай зброі, навучанню стральбе і павышэнню стралковай кваліфікацыі, прывядзенню да нармальнага баі наяўнай у арганізацыі і фізічных асобаў баявой, службовай і цывільнай зброі, а таксама яе рамонце і мадэрнізацыі», – адзначаюць у прэс-службе.


Спартова-стралковы комплекс. Крыніца – 300metrov.by
Лукашэнка ўключыў «Энерго-Оил» у спіс юрыдычных асобаў з асаблівымі статутнымі задачамі, зацверджаны Указам ад 30 жніўня 2002 г. № 473.


Спартова-стралковы комплекс. Крыніца – 300metrov.by
Спартова-стралковы комплекс, што належыць СЗАТ «Энерго-Оил», знаходзіцца пад Менскам у аграгарадку Семкава. Комплекс прапануе такія паслугі як прыстрэлка зброі, стральба па мішэнях, стральба для карпаратыўных кліентаў ды інш.


Аляксей Алексін. Скрыншот з відэа president.gov.by
Аляксей Алексін – былы галоўны спецыяліст дэпартамента энергарэсурсаў і нафтапрадуктаў кампаніі «Белзнешгандінвест», якая ўваходзіла ў склад Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі. Да 2012 года быў бізнес-партнёрам Юрыя Чыжа. У рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнесоўцаў Беларусі, што складае «Ежедневник», Алексін займае 4-е месца.
Інтарэсы Аляксея Алексіна сканцэнтраваны на гандлі нафтапрадуктамі, банкаўскай сферы (МТБанк), вытворчасці мясных вырабаў («Вялес-Міт»), лагістыцы (займаецца праектам мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў Аршанскім раёне) і рэстаранным бізнесе. У канцы 2017 года ўлады даверылі яго кампаніі «Энерго-Оил» стварэнне адзінай тавараправоднай сеткі, якая будзе прадаваць тытунёвую прадукцыю як на ўнутраным рынку, так і на вонкавым. Летась дзеля тытунёвага бізнесу алігарха Алексіна дэпутаты Менгарсавету прагаласавалі за змяненне межаў Менску.

16:44 25/06/2019


Загрузка...
Загрузка...