АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

30 тон беларускага марозіва не прапусцілі ў Расію

22 чэрвеня ў пункце пропуску "Чырвоная Горка" ў Смаленскай вобласці інспектары Рассельгаснагляду забаранілі ўвоз дзвюх партый марозіва Мінскага холадакамбіната №2, інфармуе milknet.ru.



Агульная вага дзвюх партыяў грузу склала 29,96 тоны. Марозіва везлі ў Маскву і Смаленскую вобласць, перадае "Еўрарадыё".

Расійскія інспектары выявілі, што электронныя ветэрынарныя сертыфікаты на прадукцыю былі запоўненыя з парушэннямі і не змяшчалі ўсе неабходныя звесткі. У прыватнасці, у адным з сертыфікатаў нумар машыны і нумар міжнароднай таварна-транспартнай накладной CMR не адпавядалі фактычным звесткам, а ў другім — нумар машыны і ўвогуле не быў пазначаны.

Такія парушэнні, на думку інспектараў Рассельгаснагляду, могуць сведчыць пра недастатковы ўзровень кантролю пры адпраўцы грузу. Таму абедзве партыі марозіва былі вернутыя адпраўніку.

09:41 25/06/2019


Загрузка...
Загрузка...