АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Еўраопт судзіцца з Мінгандлю

Кампанія «Еўрагандаль», якой належыць найбуйнейшая сетка крамаў «Еўраопт», падала ў суд на Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).


Еўраопт судзіцца з Мінгандлю
Перадсудовае пасяджэнне прайшло 19 чэрвеня ў Вярхоўным судзе.

«Еўраторг» незадаволены рашэннем міністэрства аб парушэннях кампаніяй антыманапольнага заканадаўства. Кампанія хоча абскардзіць гэтае рашэнне.

У 2017 годзе гомельская кампанія «Шырокіх» паскардзілася на «Еўрагандаль». Разбіральніцтва ішло два гады, у выніку МАРГ вырашыў, што «Еўрагандаль» парушае заканадаўства.

Сутнасць прэтэнзій наступная: калі ў канкурэнтаў цана на тавары была ніжэйшая, чым у «Еўраопце», кампанія ціснула на пастаўшчыкоў, каб тыя паднімалі цэны для канкурэнтаў ці спынялі ім пастаўкі тавараў.

«Антыманапольны орган не ацаніў усе доказы і таму няправільна прымяніў нормы закона да кампаніі. «Еўрагандаль» не здзейсніў тое, у чым яго абвінавачваюць», — паведаміў на пасяджэнні прадстаўнік кампаніі. Маўляў, памылковае рашэнне МАРГ можа негатыўна сказацца на рэпутацыі «Еўрагандля».

Раней гомельская кампанія «Шырокіх» прадаставіла антыманапольшчыкам сваю перапіску з пастаўшчыкамі. Прадстаўнік «Еўрагандаля» настойвае, што да перапіскі ёсць пытанні, маўляў, пасля пастаўшчыкі тлумачылі свае словы і з іх тлумачэнняў не вынікае факт ціску на іх з боку «Еўрагандля».

Вось толькі МАРГ настойвае, што ўсё было наадварот. І што словы пастаўшчыкоў пра адсутнасць ціску — і ёсць вынік ціску на іх з боку «Еўрагандля», бо пастаўшчыкі баяцца страціць супрацу з буйной кампаніяй.

Яшчэ адзін момант, які адзначылі прадстаўнікі Мінгандлю: нярэдка пастаўшчыкі пастаўлялі тавары для «Шырокіх» па вышэйшых коштах, чым для «Еўраторга». Вось толькі па выніку на паліцах у крамах «Шырокіх» тавар усё адно каштаваў танней. А «Еўрагандаль» хацеў мець цанавую дыстанцыю 10% — то бок каб у канкурэнтаў тавары каштавалі мінімум на 10% даражэй, чым у «Еўраоптах», настойваюць прадстаўнікі МАРГ.




13:35 19/06/2019


Загрузка...
Загрузка...