АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Дзяржава хоча, каб беларусы пілі менш, але працягвалі набываць алкаголь

На наступствы алкагалізму беларусаў дзяржава выдае болей, чымся на абарону, прызнаюцца беларускія чыноўнікі, перадае Белсат.



Дзяржава хоча, каб беларусы пілі менш, але працягвалі набываць алкаголь
На круглым стале Рэспубліканскага саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў чыноўнікі заявілі, што дзяржава хацела б знайсці эфектыўную мадэль алкагольнай палітыкі: каб людзі пілі менш і зніжалася злачыннасць, але адначасова захоўваўся высокі ўзровень паступлення прыбыткаў у бюджэт, падае «Tut.by».

Першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас дыскусіі прызнаўся, што на пераадольванне негатыўных наступстваў, звязаных з алкагалізмам, Беларусі даводзіцца выдаваць штогод 2 % ВУП. Гэта больш, чымся на нацыянальную абарону.

У апошняй справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя нашая краіна апынулася на 27-м месцы па спажыванні алкаголю на душу насельніцтва з вынікам 11,2 літра ў год.

Паводле СААЗ, спажыванне чалавекам больш за 8 літраў алкаголю нясе пагрозу не толькі яго здароўю, але і вядзе да дэградацыі грамадства, зніжэння працоўнай прадуктыўнасці і ўплывае на наступныя пакаленні.

Па звестках за 2018 год, на ўліку з сіндромам залежнасці ад алкаголю стаяць каля 160 тысяч беларусаў, пятая частка з іх – жанчыны.

Паводле Рэспубліканскага цэнтру наркалагічнага маніторынгу і прэвенталогіі, колькасць пацыентаў зніжаецца на 1–2 % у год.


13:42 14/06/2019


Загрузка...
Загрузка...