АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Амбасадар Беларусі ў Кітаі: Беларускае сухое малако выцесніла амерыканскае

Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды паведаміў пра экспартны прарыў беларускага сухога малака на кітайскім рынку. Паводле інфармацыі дыпламата, за студзень-красавік 2019 года беларускае сухое малако выцесніла з рынку КНР прадукцыю ЗША і цяпер нашы вытворцы адны з найбуйнейшых пастаўшчыкоў.

 Паведамленне з такой інфармацыяй Руды размясціў у Твітары.

Аднак у каментарах да паведамлення беларускага амбасадара папраўляюць: насамрэч Кітай абклаў вытворцаў ЗША пошлінамі, праз якія яны перасталі пастаўляць сваю прадукцыю на рынак. У той час як Еўрасаюз істотна нарасціў свой экспарт у КНР. Напрыклад, суседняя з Беларуссю Польшча павысіла экспарт пакетаванага малака ў Кітай у 2 разы. Буйным пастаўшчыком прадукцыі з'яўляецца таксама Нямеччына.

Кірыл Руды да свайго прызначэння на дыпламатычную пасаду быў памочнікам прэзідэнта ў эканамічных пытаннях. Тры гады таму ён прапанаваў скараціць у Беларусі дэкрэтны адпачынак да 2 гадоў. Гэтая ідэя выклікала шырокі розгалас у грамадстве і сабрала нямала крытыкі.

euroradio.fm
21:57 11/06/2019


Загрузка...
Загрузка...