АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Вelarus in focus: безадказнасць "Транснафты" умацоўвае перамоўныя пазіцыі Беларусі

Спробы «Транснафты» перакінуць на ўрад пакрыццё шкоды контрагентам манаполіі рэзка ўзмацнілі пазіцыі нафтавых кампаній-праціўнікаў падатковага манеўру і манаполіі «Транснафты» на экспарт.

Вelarus in focus: безадказнасць "Транснафты" умацоўвае перамоўныя пазіцыі Беларусі
Безадказнасць «Транснафты» робіць магчымым саюз нафтатрэйдэраў і ўрада, што ўмацуе перамоўныя пазіцыі Беларусі па падатковаму манеўру і цэнах на газ, піша belarusinfocus.info

Перакананасць расійскага Мінфіна ў тым, што «Транснафта» павінна пакрыць шкоду з-за бруднай нафты ў нафтаправодзе «Дружба» сустрэла адпор самой карпарацыі, што адкрыла кампанію для рэзкай крытыкі і абвінавачванняў не толькі з боку асацыіраваных з «Раснафтай» выданняў і экспертаў, але і праўрадавых.

Ўзмацненне пазіцый вытворцаў нафты ў РФ у барацьбе з транспартным манапалістам "Транснафтай" павышае шанцы на змяненне пазіцыі ўрада па падатковаму манеўру, які ўжо прывёў да праблем на рынку бензіну і прыпыненні інвестыцый у расейскія НПЗ.

Але нават калі гэта барацьба не прывядзе да змены пазіцыі ўрада па падатковаму манеўру, яна цалкам можа падарваць манаполію "Транснафты" на транзіт нафты і нафтапрадуктаў. І той, і іншы зыход умацоўвае пазіцыі Беларусі ў перамовах аб умовах гандлю і транзіце нафты з Расіяй.
Таму надзяленне пасла Беларусі ў РФ Уладзіміра Сямашкі, які мае шырокія сувязі ў расійскім энергакомплексе, віцэ-прэм'ерскага паўнамоцтвамі па-відаць абгрунтавана.

Моцным аргументам для скланення меркавання Крамля на карысць вытворцаў нафты і супраць «Транснафты» можа паслужыць артыкул Financial Times, увязвае аварыю на нафтаправодзе «Дружба» а з пагаршэннем перспектыў «Паўночнага патоку-2» з-за падрыву рэпутацыі Расеі як надзейнага пастаўшчыка і галоўнага партнёра Германіі ў энергетыцы.

Сапраўды, аварыя на «Дружбе» і, галоўнае, безадказнасць «Транснафты» у дачыненні да ліквідацыі яе наступстваў, а таксама імкненне манаполіі перакласьці страты на контрагентаў, ўмацоўваюць пазіцыі праціўнікаў «Паўночнага патоку-2» як у ЕС, так і, што важней, у самой Германіі.

Затрымкі ж праекта «Паўночны струмень-2» ўмацоўваюць беларускія перамоўныя пазіцыі па газе.

15:33 05/06/2019


Загрузка...
Загрузка...