АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Boeing паведаміў пра магчымы дэфект перакрылка на 312 самалётах

На 312 самалётах Boeing магла быць устаноўлена бракаваная дэталь перадкрылка, паведаміла Федэральнае ўпращленне грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA) са спасылкай на авіяканцэрн.

Гаворка ідзе пра 179 самалётаў Boeing 737 MAX і 133 самалёты Boeing 737 NG.

З-за парушэнняў у працэсе вытворчасці, дапушчаных падрадчыкам Boeing, дэталь можа заўчасна прыйсці ў непрыдатнасць або трэснуць - хоць, як адзначаюць у FAA, гэта не павінна прывесці да страты самалёта.

Boeing прыме меры па замене бракаванай дэталі.


08:50 03/06/2019


Загрузка...
Загрузка...