АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Новы суд над тройчы апраўданым галоўным інжынерам МЗКЦ - вінавацяць у хабары $ 227 тысяч

Ужо чатыры гады Андрэй Галавач знаходзіцца за кратамі, калі ён першы раз пачуў, што апраўданы, на свабоду так і не выйшаў - яго ўзялі пад варту ў зале суда. Толькі ўжо па іншай крымінальнай справе, зноў абвінаваціўшы ў атрыманні хабараў. Сёння пачаўся суд ужо па новай крымінальнай справе.

Новы суд над тройчы апраўданым галоўным інжынерам МЗКЦ - вінавацяць у хабары $ 227 тысяч
Выпадак Андрэя Галавача нават дасведчаныя адвакаты называюць унікальным і не памятаюць падобных гісторый, калі б яшчэ чалавек утрымліваўся ў СІЗА чатыры гады. У лютым 2018 году суд Фрунзенскага раёна Мінска апраўдаў галоўнага інжынера ў атрыманні хабараў на суму больш як 180 тысяч дэнамінаваных рублёў, Мінгарсуд пакінуў апраўдальны прысуд у сіле.

- А 3 мая судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела пратэст намесніка генеральнага пракурора і пакінула яго без задавальнення. Апраўдальны прысуд майму мужу з'яўляецца законным і абгрунтаваным. Падстаў для яго адмены не маецца, - распавяла TUT.BY перад пачаткам працэсу Таццяна Галавач, жонка абвінавачанага.
Больш падрабязней чытайце далей.

13:34 29/05/2019


Загрузка...
Загрузка...