АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Рассельгаснагляд прыгразіў абмежаваць увоз мяса і малака з Беларусі

Расійская федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) абвясціла пра ўвядзенне ўзмоцненага лабараторнага кантролю ў дачыненні да мясной і малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца з 18 беларускіх прадпрыемстваў.


Сваё рашэнне ведамства патлумачыла тым, што з Беларусі ў Расію працягвае ўвозіцца жывёлагадоўчая прадукцыя, якая не адпавядае ветэрынарна-санітарным патрабаванням і нормам.

У ведамстве адзначылі, што калі сітуацыя не зменіцца, то ў дачыненні да прадукцыі гэтых прадпрыемстваў будзе разгледжана пытанне аб магчымым абмежаванні паставак у Расію.

nn.by
09:56 22/05/2019


Загрузка...
Загрузка...