АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Масква ўзгадала пра доўг Беларусі за «растваральнікі» праз 7 гадоў

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абмяркуе ў пятніцу ў Маскве з беларускім калегам Сяргеем Румасам пытанні супрацоўніцтва, сярод якіх будуць і тэмы запазычанасці Мінска перад Масквой ад рэалізацыі схемы з «растваральнікамі», а таксама праблемы вакол бруднай нафты ў «Дружбе», піша ТАСС.



«Плануецца закрануць і праблемныя тэмы, якія тычацца пастаўкі нафты па трубаправодзе «Дружба», а таксама запазычанасці Беларусі, якая ўзнiкла пры рэалізацыі незаконнай схемы з пастаўкамі так званых растваральнікаў», — сказаў прэс-сакратар кіраўніка ўрада Расіі Алег Осіпаў

«Падчас сустрэчы Мядзведзева з Румасам, запланаванай на 24 мая ў Маскве, будзе абмяркоўвацца комплекс пытанняў, звязаных з інтэграцыйным працэсам, станам гандлёва-эканамічных адносінаў паміж нашымі краінамі», — паведаміў таксама Осіпаў.

Праблема з «растваральнікамі» датавана 2010-2012 гадамі. Тады расійскі бок абвінаваціў Беларусь у рээкспарце нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў.

Хімічная прадукцыя («растваральнікі і разбавіцелі складаныя арганічныя» і «змазачныя матэрыялы») не трапляла ў разрад нафтапрадуктаў, у выніку расійскі бюджэт недаатрымліваў экспартных пошлін.


21:21 21/05/2019


Загрузка...
Загрузка...