АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

«Беларуськалій» атрымае ад Еўразійскага банку 100 мільёнаў долараў

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) вылучыць 100 мільёнаў долараў на фінансаванне абаротнага капіталу і інвестыцыйныя праграмы ААТ «Беларуськалій». 

Адпаведнае крэдытнае пагадненне бакі падпісалі ва ўрадзе Беларусі, паведамляе прэсавая служба Саўміну.

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас падчас сустрэчы з старшынём праўлення ЕАБР Андрэем Бельянінавым адзначыў, што ў ЕАБР добрая гісторыя крэдытных узаемаадносінаў з нашай краінай. За час супрацы бакі рэалізавалі 30 праектаў на агульную суму каля аднаго мільярду долараў ЗША.

«Цяпер больш за шэсць праектаў на розныя сумы ў розных сектарах знаходзяцца ў працы. Я хацеў бы сёння абмяняцца думкамі па гэтых праектах, можа вы бачыце яшчэ нейкія галіны або вобласці, дзе мы маглі б абʼяднаць намаганні», – сказаў Сяргей Румас.

У сваю чаргу Андрэй Бельянінаў, старшыня праўлення ЕАБР адзначыў, што пагадненне з «Беларуськаліем» было падпісана ў рэкордныя для банку тэрміны, і выказаў перакананасць, што гэта толькі пачатак вялікага шляху супрацы з прадпрыемствам. Банк плануе працягнуць фінансаванне інвестпраграмы «Беларуськалія» на ўзаемавыгадных умовах.

Цяпер банк разглядае інвестыцыйныя праекты беларускіх прамысловых прадпрыемстваў, накіраваных на мадэрнізацыю існага і стварэнне новых вытворчасцяў, у тым ліку з ужываннем тэхналогіяў V і VI тэхналагічных укладаў.

Працягваецца актыўная праца ў банкаўскім сектары. З беларускімі банкамі (ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ АСБ «Беларусбанк» і інш.) падпісаныя дамовы сіндыкаванага крэдытавання, створаныя крэдытныя лініі для мэтаў гандлёвага фінансавання і падтрымання малога і сярэдняга бізнесу. У актыўнай фазе знаходзяцца перамовы па ўдзеле ЕАБР у акцыянерным капітале ААТ «Белінвестбанк».



СК/ИР belsat.eu


09:45 16/05/2019


Загрузка...
Загрузка...