АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Белінвестбанк не будзе ўводзіць ліміты на зняцце гатоўкі з карткі

«Белінвестбанк» адмяніў прынятае раней рашэнне ўвесці ліміты на зняцце гатоўкі з карткі, паведамляе БелТА.

«Умовы абслугоўвання не змяніліся. Рашэнне адменена», — адзначылі спецыялісты банка.

Як паведамлялася, новыя падыходы першапачаткова павінны былі ўступіць у сілу з 2 мая. Меркавалася, што максімальная сума для зняцця гатоўкі ў банкаматах банка і партнёраў без камісіі будзе складаць 500 рублёў у суткі. Калі картка ў далярах, еўра або расійскіх рублях, то гэта $200, 200 еўра або 15 тысяч расійскіх рублёў.

Усяго ў месяц у рамках бясплатнай сумы прапаноўвалася зняць 1500 рублёў, $600, 600 еўра, 45 тысяч расійскіх рублёў. Акрамя таго, планавалася, што трымальнікі картак Белінвестбанка змогуць бясплатна тры разы на працягу месяца праглядаць баланс у банкаматах і інфакіёсках любых банкаў.

Пазней банк прыняў рашэнне павялічыць ліміты на зняцце гатоўкі.

Гэтыя правілы павінны былі ўступіць у сілу з 13 мая.

У выніку банк вырашыў адмовіцца ад увядзення лімітаў.


07:49 15/05/2019


Загрузка...
Загрузка...