АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

БелАЭС уключылі ў склад "Белэнерга"

Беларускую атамную электрастанцыю ў Астраўцы ўключылі ў склад ДПА "Белэнерга". Адпаведны прэзідэнцкі ўказ падпісаны 11 траўня і апублікаваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, перадае "Еўрарадыё".

У склад "Белэнерга" ўваходзяць энергазбытавыя і рамонтныя арганізацыі, цепласеткі і электрасеткі, ЦЭЦ, ГРЭС, праектныя ды іншыя абслугоўваючыя арганізацыі.

Задачай "Белэнерга" з'яўляецца арганізацыя надзейнага, бяспечнага, эканамічна эфектыўнага функцыянаванны і інавацыйнага развіцця вытворчасці, перадачы, размеркавання і продажу электрычнай і цеплавой энергіі.

Першы энергаблок БелАЭС павінны ўвесці ў эксплуатацыю ў снежні гэтага года, другі блок — у ліпені наступнага года. Плануецца, што станцыя зможа штогод выпрацоўваць 18 мільярдаў кілават на гадзіну электраэнергіі.

16:21 12/05/2019


Загрузка...
Загрузка...