АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Тры прычыны, чаму не спрацуе "карупцыйны" дэкрэт Лукашэнкі

Новы “карупцыйны” дэкрэт №3, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, не дасць станоўчага эфекту.

Тры прычыны, чаму не спрацуе "карупцыйны" дэкрэт Лукашэнкі
Такое меркавання на сваёй старонцы ў Фэйсбуку выказвае юрыст і сябра Мінскай калегіі адвакатаў Сяргей Іваноў. На думку эксперта, гэты дакумент прывядзе да негатыўных наступстваў, параўнальных з увядзеннем знакамітага “антынаркатычнага” дэкрэта №6.

Сяргей Іваноў называе тры прычыны, па якіх дэкрэт не спрацуе.

Прычына першая. Цяпер карупцыяй будуць называць злачынствы, якія раней такімі не лічыліся. У тэксце дэкрэта пералічваюць артыкулы КК, куды трапляюць і “звычайныя махляры”, ніяк не звязаныя з дзяржаўнай службай. У якасці прыкладу юрыст прыводзіць сітуацыю, калі кіраўніка дзяржаўнага прадпрыемства, што завышаў паказнікі працы, могуць назваць карупцыянерам.

Прычына другая. Да асуджаных за карупцыйныя злачынствы не будуць прымяняць умоўна-датэрміновае вызваленне і за кратамі на працяглыя тэрміны апынуцца людзі, якія паказваюць, што сталі на шлях выпраўлення. Такім чынам, не застанецца прынцыпа “сацыяльнай справядлівасці”. Пры гэтым строгасць пакарання наўрад ці спыніць чыноўнікаў ад таго, каб не ўвязвацца ў сапраўдную карупцыю.

Прычына трэцяя. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь мае права памілаваць асуджаных за карупцыйныя злачынствы, але менавіта з памілаваннем раней злоўленых на карупцыі службоўцаў і звязаная незадаволенасць у грамадстве. І пра гэта, мяркуе юрыст, “варта задумацца болей за ўсё”.

10:19 12/05/2019


Загрузка...
Загрузка...