АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Не высіліцца рука давальнага! Менеджара буйнога мінскага завода затрымалі за хабар

Міліцыя Кастрычніцкага раёна сталіцы затрымала начальніка бюро аднаго з буйных прамысловых прадпрыемстваў Мінска пры атрыманні хабару. Пра гэта інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. 

Паведамляецца, што мужчына мусіў па працы заключаць дамовы на закупку камплектуючых, матэрыялаў, арганізацыю дастаўкі матэрыялаў на склад. Ён распавёў праваахоўнікам, што закупка камплектуючых адбывалася наступным чынам: у аддзел закупак паступала заяўка на неабходныя камплектуючыя, пасля чаго фігурант аналізаваў і рассылаў інфармацыю арганізацыям, якія займаюцца іх пастаўкай. Калі контрагенты дасылалі свае прапановы, ён рыхтаваў канкурэнтны ліст, дзе па выніках вывучэння выбіралася арганізацыя, якая прапанавала найменшы кошт. 

У сярэдзіне 2018 года начальнік бюро пазнаёміўся з мінчуком, які па даверанасці прадстаўляў інтарэсы сваёй жонкі — індывідуальнай прадпрымальніцы. Ад імя жонкі ён заняўся пастаўкай камплектуючых на згаданае прадпрыемства. Напрыклад, у адзін з дзён 2018 годзе мужчына ў сябе дома даў хабар начальніку бюро за тое, што быў выбраны пераможцам па пастаўцы камплектуючых. Потым у лістападзе 2018 года ён зноў "аддзячыў" начальніку бюро, прычым сума павялічылася. Затрыманы менеджар патлумачыў, што атрыманыя грошы выдаткоўваў на асабістыя патрэбы.

Аператыўнікі атрымалі інфармацыю, што начальнік бюро збіраецца атрымаць чарговы хабар ад згаданага мінчука. Пасля атрымання хабару яго і затрымалі. 

Крымінальную справу расследуе Заводскі райаддзел Следчага камітэта.

12:13 10/05/2019


Загрузка...
Загрузка...