АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Шакуцін садзьмуўся: "Амкадор" у 2018 годзе атрымаў 61,9 мільёнаў рублёў чыстай страты

У 2017-м прадпрыемства было прыбытковым.

Шакуцін садзьмуўся: "Амкадор" у 2018 годзе атрымаў 61,9 мільёнаў рублёў чыстай страты
ААТ «Амкадор - Кіруючая кампанія холдынгу» адчыталася за 2018 год. У адпаведнасці з дакументамі, размешчанымі на Адзіным партале фінансавага рынку, прадпрыемства зафіксавала чыстую страту ў памеры 61,94 млн руб. У 2017-м яна атрымала чысты прыбытак у 5,92 млн руб.

Выручка кампаніі за мінулы год скарацілася на 13,6% да 162,8 млн руб. Пры гэтым яна атрымала і страту ад рэалізацыі ў памеры 15 млн рублёў.

З іншых прадпрыемстваў холдынгу, ужо якія апублікавалі свае справаздачы страты таксама атрымалі «Салея-Кобрын" і "Амкадор-Унимод», «Амкадор-Белвар», піша  Reform.by.

Нагадаем, што савет дырэктараў Амкадора возглаляет адзін з самых набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаў Аляксандр Шакуцін. Аднак у мінулым годзе Шакуцін апынуўся ў непрыемнай сітуацыі.

Летам затрымалі яго брата, дырэктара кампаніі «Искамед» Сяргея Шакуціна. СМІ пісалі, што той апынуўся сярод прадпрымальнікаў, якія займаліся пастаўкамі лекаў і медтэхнікі і трапілі пад падазрэнне ў дачы хабараў чыноўнікам.

Брат за брата не адказвае, але наверсе маглі палічыць, што да канчатковых высноў следства кіраўніку холдынгу «Амкадор» не варта з'яўляцца каля першай асобы краіны. Прынамсі, кіраўніка холдынгу «Амкадор» ужо не аказалася сярод памочнікаў Аляксандра Лукашэнкі на нядаўняй ўборцы ўраджаю, хоць у папярэднія гады Аляксандр Шакуцін капаў бульбу разам з кіраўніком дзяржавы.

10:06 03/05/2019


Загрузка...
Загрузка...