АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Беларусь цалкам спыніла прыём расійскай нафты

Беларусь цалкам спыніла 30 красавіка прыём нафты з Расіі. Пра гэта заявіў галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга, піша ТАСС.

 


Аднаўленне транзіту нафты чакаецца 2 мая пасля выцяснення няякаснай нафты. Да 10—11 мая «Гомельтранснафта Дружба» плануе выйсці на 40% праектнай магутнасці нафтаправода.

 

Па папярэдняй ацэнцы кампаніі, агульны аб'ём няякаснай нафты ў трубаправодах Расіі, Беларусі, Украіны і Польшчы складае каля пяці мільёнаў тон.

 

 

Напярэдадні вечарам Мінэнерга Расеі паведаміла, што ў Беларусь пачала паступаць якасная нафта.

16:39 30/04/2019


Загрузка...
Загрузка...