АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Сілавікі затрымалі гендырэктара «Белтэлекама»

Праваахоўныя органы затрымалі генеральнага дырэктара «Белтэлекама» Сяргея Сівадзедава. Пра гэта Tut.by паведамілі чатыры інфармаваныя крыніцы.



Сілавікі затрымалі гендырэктара «Белтэлекама»
«Ён быў затрыманы каля тыдня таму. Прычына традыцыйная — карупцыя», — сказаў суразмоўца.

У прыёмнай кіраўніка «Белтэлекама» паведамілі, што Сяргей Іванавіч з мінулага тыдня знаходзіцца на бальнічным.
 
У КДБ не пацвердзілі і не абверглі інфармацыю пра затрыманне Сівадзедава.

Мабільны Сівадзедава недаступны. Апошні раз ён заходзіў у viber 19 красавіка.

Сяргей Сівадзедаў нарадзіўся 31 снежня 1966 года ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную кар'еру пачаў у 1988 годзе, калі быў прыняты на працу інжынерам у будаўніча-мантажнае ўпраўленне трэста «Белсувязьбуд». У «Белтэлекаме» працаваў з 1 снежня 1995 года. Прайшоў шлях ад інжынера тэхнічнага ўпраўлення да намесніка гендырэктара па тэхнічных пытаннях. На пасаду кіраўніка манаполіі прызначаны 31 сакавіка 2014 года. Гэта адбылося пасля таго, як экс-кіраўнік БТК Сяргей Папкоў стаў міністрам сувязі і інфарматызацыі краіны.



20:14 29/04/2019


Загрузка...
Загрузка...