АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Расія падклала нам свінню: з-за няякаснай нафты Беларусь спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі

Адпаведныя кантрактныя абавязацельствы прыпыненыя Беларуссю да вырашэння пытання па якасці расійскай нафты.

Расія падклала нам свінню: з-за няякаснай нафты Беларусь спыніла пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі
Белорусь часова прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі, абгрунтаваўшы гэта пастаўкамі на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы няякаснай нафты з РФ.

Пра гэта заявіў у аўторак намеснік генеральнага дырэктара Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) Сяргей Грыб.

"На бягучы момант [кантрактныя абавязацельствы] прыпыненыя да моманту вырашэння пытання з расейскай нафтай", - сказаў намеснік дырэктара БНК. Грыб удакладніў, што "прыпыненая пастаўка светлых нафтапрадуктаў - бензінаў і дызельнага паліва - у Украіну, Польшчу і краіны Балтыі", перадае ТАСС
Нагадаем, у апошнія дні па трубаправодзе «Дружба» з Расеі ў Беларусь пастаўляецца няякасная нафту гатунку Urals c высокім утрыманнем хлорарганікі, якая валодае падвышанай каразійнай актыўнасцю.

З-за гэтага ўжо выйшла з ладу абсталяванне на Мазырскім НПЗ.

Міністэрства энергетыкі Расіі прызнала факт зніжэння якасці нафты па трубаправодзе «Дружба», заяўляючы, што пагаршэнне якасці нафты «носіць тэхнічны характар».

У ведамстве падкрэслілі, што праблема «не звязаная з пытаннямі, якія абмяркоўваюцца з беларускімі партнёрамі ў частцы ўзаемаадносін у нафтагазавай сферы на сярэдне-і доўгатэрміновую перспектыву».

Там паабяцалі што ў плыні 8-10 дзён праблема будзе ліквідаваная.

А тым часам няякасная расейская нафта ўжо дасягнула еўрапейскіх НПЗ.

10:17 23/04/2019


Загрузка...
Загрузка...