АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка пра Бабіча: Няма чаго каментаваць, Расія з ім разбярэцца сама

Падчас суботніка Аляксандра Лукашэнку папрасілі пракаментаваць нервовую рэакцыю пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча на тэму БелАЭС.


«Я не буду каментаваць гэты момант. Няправільна будзе, калі я буду каментаваць, хоць маю сваё меркаванне. Пасол Расіі — гэта прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, майго добрага сябра. Ён яго рэкамендаваў сюды. І гэта прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Расіі. Яны разбяруцца там з гэтым паслом. Я абсалютна ўпэўнены. Гэта старажытная, з добрымі традыцыямі краіна, якая выдатна разумее, як павінен сябе паводзіць той ці іншы пасол як у Расіі, так і за яе межамі. Тут нават каментаваць няма чаго. Гэта расійскі пасол, і Расія з ім разбярэцца сама», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
14:32 20/04/2019


Загрузка...
Загрузка...