АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Расея знайшла альтэрнатыву беларускаму нафтаправоду «Дружба»

Варыянт перакрыцця Беларуссю транзіту нафты з Расеі па нафтаправодзе «Дружба» міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак назваў немэтазгодным форс-мажорам і адзначыў, што ў Расеі ёсць варыянты пераарыентацыі нафты з «Дружбы» ў парты, піша interfax.ru.



На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка даручыў распачаць рамонт нафтаправоду ў выпадку неабходнасці.

«Тое дабро, якое мы робім для Расейскай Федэрацыі, яно нам пастаянна абарочваецца злом», – заявіў Лукашэнка.

Даручэнне прэзідэнта стала рэакцыяй на абмежаванне паставак садавіны ў Расею.

Транзіт расейскай нафты ў Польшчу, Нямеччыну, Украіну, Венгрыю, Славакію, Чэхію праз Беларусь адбываецца па нафтаправодзе, які належыць дзяржаўнаму ААТ «Гомельтранснефть Дружба». Праз Беларусь праходзіць каля чвэрці нафтавага экспарту Расеі.
20:22 17/04/2019


Загрузка...
Загрузка...