АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Гандлёва-прамысловая палата РФ: Беларусь адмаўляецца купляць крымскія тавары

Кіраўнік Гандлёва-прамысловай палаты Расеі Сяргей Катырын сцвярджае, што Беларусь і Казахстан адмаўляюцца ад куплі тавараў з маркіроўкай «Зроблена ў Крыму», тлумачачы гэта складанай геапалітычнай сітуацыяй.


«Ёсць праблема выхаду на рынкі збыту крымскіх таваравытворцаў, у тым ліку на экспарт. У святле нестабільнай палітычнай сітуацыі ў многіх месцах насцярожана ставяцца да рэалізацыі прадукцыі з маркіроўкай «Зроблена ў Крыму», у прыватнасці, Казахстан і Беларусь адмаўляюцца ад куплі такіх тавараў», – заявіў Катырын у інтэрв’ю «РИА Новости».

Нагадаем, журналісты неаднаразова звярталі ўвагу на зʼяўленне ў беларускіх крамах тавараў з акупаванага Расеяй Крыму. У прыватнасці, гаворка ідзе пра віно, соду і гарбату.

12:25 17/04/2019


Загрузка...
Загрузка...