АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Замежныя кампаніі, якія працуюць у Беларусі, становяцца больш песімістычнымі

Колькасць замежных кампаніяў, якія працуюць у Беларусі, з пазітыўнай ацэнкай сітуацыі ў эканоміцы зменшылася сёлета ў параўнанні з мінулым годам, на 9,5 %.



Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі (AHK Belarus) сумесна з Інфармацыйным цэнтрам нямецкай эканомікі – даччынай сэрвіснай структурай DEinternational Нямецкага Саюзу прамыслова-гандлёвых палатаў.

У апытанні 2019 году прынялі ўдзел 57 прадстаўнікоў замежных (пераважна нямецкіх) кампаніяў, якія працуюць у Беларусі). У галіновым разрэзе гэта 15 прамысловых прадпрыемстваў, 35 прадпрыемстваў сферы паслугаў, 15 прадпрыемстваў сферы гандлю, 6 прадпрыемстваў сферы энергетыкі і 3 прадпрыемствы будаўнічай сферы.

Ацэнка эканамічнай сітуацыі ў Беларусі рэалістычна адлюстроўвае тэндэнцыю цыклічнага запаволення росту эканомікі, якая распачалася з сярэдзіны 2018 году: колькасць рэспандэнтаў з пазітыўнай ацэнкай зменшылася ў параўнанні з папярэднім годам (на 9,5 %), у сваю чаргу, доля песімістычна настроеных кампаніяў узрасла, але пакуль нязначна – на 5 %. У цэлым, амаль 7 з 10 нямецкіх кампаніяў адзначылі захаванне эканамічнай сітуацыі ў краіне без зменаў.

Чакання прадпрыемстваў у дачыненні да 2019 году: амаль 80 % рэспандэнтаў лічаць, што эканамічная сітуацыя ў Беларусі не пагоршыцца, хоць доля пазітыўна настроеных кампаніяў паменшылася ў параўнанні з мінулым годам на 8 %. Кожны пяты рэспандэнт чакае пагаршэння сітуацыі ў краіне (для параўнання: у апытанні 2018 году – 1 кампанія з 10).

Ацэнкі перспектываў развіцця галіны ў бягучым годзе падобныя: большасць нямецкіх кампаніяў (у актуальным апытанні – 81 %, у апытанні 2018 г. – 94 %) разлічвае калі не на паляпшэнне, то на захаванне тэмпаў развіцця сваёй галіны.

Доля аптымістычных рэспандэнтаў у бягучым апытанні паменшылася ў 2 разы ў параўнанні з вынікамі мінулага года.

Паводле апытання, 84 % нямецкіх кампаніяў (у 2018 г. – 90 %, у 2017 г. – 62 %) адзначаюць, што іх абарот у еўра ў 2018 годзе павялічыўся або застаўся нязменным у параўнанні з узроўнем папярэдняга года, прычым амаль кожная другая кампанія адзначыла рост. Адначасова з гэтым адбылося павелічэнне колькасці кампаніяў, для гаспадарчай дзейнасці якіх характэрна падзенне гэтага паказніка: іх доля склала амаль 16 % рэспандэнтаў (у апытанні 2018 г. – 10,9 %).



09:52 15/04/2019


Загрузка...
Загрузка...