АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Беларусь атрымала за 2018 амаль 11 млрд долараў замежных інвестыцый

Праўда на чыстай аснове - толькі за 1,6 млрд.

Беларусь у мінулым годзе атрымала амаль 11 млрд долараў замежных інвестыцый. 80% з іх склалі прамыя. Такія лічбы ў эфіры тэлеканала  СТВ назвала намеснік міністра эканомікі Алена Пермінава.
 
«Што для нас прыярытэтнае - гэта прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без так званых таварных крэдытаў) - іх аб'ём 1,6 мільярда даляраў. Пры гэтым прырост склаў больш за 30%. Мы не павінны дапусціць зніжэння дасягнутага ўзроўню. Хоць мы разумеем, што мы ўсё роўна павінны нарошчваць - да 2025 годзе не менш за 3 мільярды», - сказала яна.

Садзейнічаць прытоку інвестыцый павінны змены ў заканадаўстве. Міністэрства эканомікі зараз працуе над законам «Аб інвестыцыях». Мяркуецца спрашчэнне механізму інвестдагавораў. Ужо распрацаваны праект стратэгіі прыцягнення замежных інвестыцый да 2035 года. Ён накіраваны на ўзгадненне. Мінэканомікі чакае, што стратэгія будзе зацверджана ў гэтым годзе.

Плануецца падняць Кансультатыўны савет па замежных інвестыцыях на ўзровень кіраўніка дзяржавы. Гэта робіцца, што інвестары маглі абмяркоўваць пытанні на пляцоўцы з удзелам кіраўніка дзяржавы. Будуць уносіцца змены ва ўказ, які рэгулюе працу НАІП.

09:17 15/04/2019


Загрузка...
Загрузка...