АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Расія забараніла ўвоз яблыкаў і груш з Беларусі

Рассельгаснагляд з 12 красавіка забараняе ўвоз яблыкаў і груш з Беларусі, бо не выключае, што пад выглядам беларускай прадукцыі ў Расію можа пастаўляцца прадукцыя з краін, у дачыненні да якіх уведзены харчовыя санкцыі. 

Расія забараніла ўвоз яблыкаў і груш з Беларусі
Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

Паводле яго слоў, з 1 па 7 красавіка на мяжы было затрымана 36 машын з гэтай прадукцыяй без дакументаў. Ён падкрэсліў, што садавіну спрабавалі завезці незаконна.

Акрамя таго, затрымана 66 машын з яблыкамі і грушамі, якія фітасанітарная служба Беларусі сертыфікавала як садавіна беларускага паходжання, аднак, як нагадаў Данкверт, у мінулым годзе «беларускія калегі нам заяўлялі, што айчынныя яблыкі і грушы ў іх скончыліся яшчэ ў лютым».

Расія забараніла ўвоз яблыкаў і груш з Беларусі 


13:19 10/04/2019


Загрузка...
Загрузка...