АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

МВФ пагоршыў прагноз прыросту ВУП Беларусі ў 2019 годзе

Міжнародны валютны фонд пагоршыў прагноз прыросту валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў 2019 годзе, інфармуе TUT.by. 

МВФ пагоршыў прагноз прыросту ВУП Беларусі ў 2019 годзе
Калі ў кастрычніку мінулага года гаворка ішла пра 3,1%, то ў красавіку сёлета — пра 1,8% (бюджэт складаўся з разліку, што прырост ВУП складзе 2,1%). У дакладзе адзначаецца, што ў 2020 годзе ВУП нашай краіны можа вырасці на 2,2%. МВФ пагоршыў (на 0,4%) і прагноз адносна росту сусветнай эканомікі: у 2019-м — 3,3%.

Што да інфляцыі ў Беларусі, то Міжнародны валютны фонд прагназуе яе на ўзроўні 5% і ў 2019-м, і ў 2020-м годзе. Ранейшы прагноз — 5,5%.


16:40 09/04/2019


Загрузка...
Загрузка...